Зачапіліся думкі адна аб адну
і забралі спакой, і пазбавілі сну.
Наляцеў цэлы рой успамінаў і мар,
і да рання душыў разумовы кашмар.
Асалоду і боль я ізноў пражываў,
аб мінулым тужыў, сам сябе шкадаваў.
Планы бралі ўзахоп: што сказаць, што зрабіць…
І… плялася паэзіі тонкая ніць,
і выбліскваў радок, нібы першы прамень,
і бяссонне вяло ў новы сонечны дзень.
Вельми цудоуныя радки,
Вельми цудоуныя радки, уражваюць, захапляюць. Дзякуй.
А мне ў Вас вось гэта
А мне ў Вас вось гэта спадабалася на 100%. Вельмі гарманічны верш атрымаўся!
Дзякую за водгук! Калі хоць
Дзякую за водгук! Калі хоць аднаму чалавеку вершык спадабаўся - ужо добра.