Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бязладнасць сэнсу...

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Бязладнасць сэнсу.
Маўчання цяжар.
Маўчу. Ты чуеш?
Не снюся. Бачыш?
Іду насустрач
Інакшым людзям,
Інакшым жыццям,
Інакшым суддзям.
Мой лёс інакшы —
Не перайначыш.
Маўчу — ты чуеш.
Не снюся — бачыш.



Наперад . Нічога нічога ні

Наперад
.
Нічога нічога
ні бачу, ні чую.
«Інакш» надта многа
народзіцца суму.
.
Іначай у зроку
у «Пітэра Фалька»
застанецца вока
ўсяго лейтэнанта.
.
Іначай «Каломба»
застанецца ў штатах,
у справах забойстваў.
Адзін.
Без нашчадкаў.
.
Ты маеш шмат болей,
чым зрок крумкачовы.
Чакаюць высновы
забойцы без скроняў.

Якія нашчадкі?Калі ты

Якія нашчадкі?Калі ты варона.
"Каломбай"-прыкінуўся,дзеля прыпона.
Нічога не бачыш,не чуеш заўсёды,
Але добра правёў,маладые,ты годы!