Не датыкнуцца да палаючага неба,
Не дакрануцца да замучанай зямлі,
І не адчуць цяпло нямога света,
Не зрушыць з месца болю камяні,
Не адгукнецца болей сэрца чалавека,
І не адмыецца бруд языкоў крывёй,
Не ўсміхнецца болей сонейка для лета…
Ды толькі гэтай птушцы назаўсёды быць тваёй…