Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

брелоки фонарики ; Типография печать листовок в Санкт-Петербурге.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анастасія Анцімонік

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Не датыкнуцца да палаючага неба,
Не дакрануцца да замучанай зямлі,
І не адчуць цяпло нямога света,
Не зрушыць з месца болю камяні,

Не адгукнецца болей сэрца чалавека,
І не адмыецца бруд языкоў крывёй,
Не ўсміхнецца болей сонейка для лета…
Ды толькі гэтай птушцы назаўсёды быць тваёй…



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Заціхла. Думаю: чаму?
Няўжо табе не падабаюсь?
Адкрыю прыгажосць таму,
Хто сэрцам чуе, як я маюсь.

Я твая мова, ганарысь!
Дык не, адвернешся, крыўдуеш…
Каб я не знікла, памалісь.
Бо сам сябе ты хутка згубіш…