Бывае, сум агорне, змога,
А дзень за днём — паўзе з начы...
Куды мне бегчы ад сябе самога?
Не, ад сябе самога не ўцячы!
Ты кажаш мне: "Пакiнь дзiвачыць
I лепей смейся, а не плач!
Не можаш свет пераiначыць,
Дык сам сябе пераiнач!"
А як сябе пераiначыць,
Калі ў табе таксама свет?
I для цябе ён столькi ж значыць,
Як i бязмежнасць, як сусвет!
I, можа, iсцiна у гэтым
I мэта — у вечнай барацьбе
Твайго маленечкага свету
З тым, што не змесцiм у сабе?
Дзякуй Вам, Сяргей! Верш
Дзякуй Вам, Сяргей! Верш дапамгае мне - са школы и па сёння. Калi думаю па-беларуску, менавiта яго пра сябе чытаю :)