Дзяўчына заблукала
У чорным страшным лесе,
Шчасце там шукала,
А дома плачуць дзеці.
Яна шукала шчасце
Сярод дубоў ды соснаў,
Але знайшла пагібель,
Было ёй трыццаць вёснаў.
А дзе жа тая сцежка,
Што прывяла сюды?
Каб розум яна слухала,
То не было б бяды.
Бывай-бывай, дзяўчына, -
Развітваецца Сонца.
Бывай-бывай, дзяўчына, -
Нашэптвае вецер, -
Шчасце ўжо чакае
Цябе ў іншым свеце.
Дзяўчына заблукала
У чорным страшным лесе,
Шчасце там шукала,
А дома плачуць дзеці...