З  рАння  дожджык –
несканчАемы…
Неба  шэрае  і  мутнае…
Быццам  жнівень  адчувАе
развітанне  хуткае…
Ад’язджаць  пара  з  мясцін,
дзе  ня  госцем  я…
Дзе  душУ  сваю  ўзрасціў…
Ад’язджаць  пара,
хутка  з  Косава…
Вечар, яблыня, і  стол,
ля  калодзежа…
Дзесьці  ў  небе, там,
Хрыстос,
з  Багародзіцай…
Што  за  справы  у  багоў,
я – без  дОпыту…
Мне  хапае  сваягО
клОпату…
Я  сяжу  пад  ліхтарОм…
Лісце – шОргае…
І  няма  штось  камароў…
Можа  сорамна…
Што  давОлі  доўгі  Час,
кожным  вечарам,
не  было  ад  іх  мне  спАсу,
аж  скалЕчылі…
Кавы  кубак…
Цыгарэтка…
Пасядзелкі  познія…
Ёсць  на  Свеце  месца  гэткае –
 горад  Косава…
Ёсць  хацінка  тут  свая…
Двор  з  калодзежам…
Тут  мне  кожны – як  сваяк…
Ці, як  сЯбра,
кожны  мне…
Вось  і  дожджык  перастаў…
Разышліся  хмАры…
Зорнай  ночы  чысціня
ў  развітанне  дАрыцца…
Я  вярнусь  сюды  ізноў…
Ты  мяне  не  забывай…
З  дому  мне  пара  дамОў…
Бывай,
мой  Косава,
бывай…
23 жніўня 2013г. Косава.