Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Чакаем словы

Сярэдняя: 2.9 (9 галасоў)

***
Мы чакаем словы,
якія
прагнем пачуць.
Калі,
хто і як
нам іх скажа,
якою
дзіўнаю мовай?
Колькі ж можна трываць?
Колькі ж можна цягнуць?

Хай нам дождж – шапатун
выпадковаю кропляй
напіша на шкле,
і
аконны карніз
падтрымае мелодыяй струн.
Я страсу рэшткі дробак,
пакінуўшы нож
на кухонным стале.
На каленях тваіх
адзавецца варкот – царапун.

Хай раптоўнаю сцюжай
прымусіць нас стылеча цьмець
у паветраным зыбу.
То не кроплі –
малюнкі са словаў
квітнеюць на шыбе –
надрапаная
колкай шаццю камедзь.

Зноў у подыху ветру
адчуем вільготнасці смак.
Калыхнуцца павольна
і ўтульна гардзіны.
Застракоча гадзіннік,
працягваючы спектакль,
і кілішкамі каньяку
адлічваючы гадзіны.

Трапяткой паланіцай
запаляцца вочы твае
ад празрыстага полымя
печкі.
Прачытаць я паспею
ў кароткім,
магічным святле
словы,
схованыя ў тваёй
сардэчнай бібліятэчцы.

Дык чаго ж мы чакаем?
Што мы
так прагнем пачуць?
Можа,
трэба вырашыцца,
поўнымі грудзьмі ўдыхнуць
і
навыперадкі
прамовіць словы,
на вуснах
зубамі прыкушаныя,
у якіх
мы ведаем
кожны склад,
каторыя – песня,
запалая
нам у душы.