(Прысвячаецца маёй маці Софьі Васільеўне Супрун, якая зараз жыве ў вёсцы Залацеева Гродзенскай вобласці, Зэльвенскага раёна і ў яе асобе ўсім маці, што чакаюць…)
1
Цвіце чаромшына нявестай
З духмяным водарам смугі,
Матуля зранку месіць цеста -
К палудню будуць пірагі…
2
Дзяцей чакае, мо прыедуць,
Здалёку хто, ці хто бліжэй?..
"Адкрый вароты!"- кажа дзеду,
Каб заязджаць было хутчэй...
3
Абрус дастала і талеркі,
Блішчыць, як срэбра, самавар,
Прысмакі розныя, цукеркі
І зіхаціць ўсмешкай твар…
4
Памаладзела на паўвека -
На тое - маці, каб чакаць,
Душа яе ў болі "здзекаў",
А сэрца можа адчуваць.
5
Падрыхтавалася, як трэба,
І выглядае ля варот…
Сваіх дзяцей, ў іх - патрэба -
Было калісь наадварот…
6
Павырасталі, паляцелі,
Нібыта птушкі, хто куды…
А вочы маці ўсё гляделі
На фотаздымкі праз гады…
7
І вось, вяртаемся да хаты!
Дзяцьмі завуць нас толькі тут.
Той, па-сапраўднаму, багаты,
Каго чакае родны кут…
8
І - маладыя - мы з табою,
Пакуль матулін ёсць пірог,
І пах чаромхі са смугою
Нас кліча з далечы дарог…
Какое замечательное
Какое замечательное стихотворение! Людмила, СПАСИБО Вам! Каждое слово доходит до серца. Хочется еще сказать - берегите своих родителей, очень плохо,пусто и холодно, когда они уходят от нас навсегда...
Согласна полностью с Вами,
Согласна полностью с Вами, Галина! Спасибо Вам за прочтение и отзыв!
Прекрасное стихотворение!!!
Прекрасное стихотворение!!! Замечательно, когда тебя ждут и особенно, когда ждут родители.
Згодна!..Гэта цудоўна…Дзякую!
Згодна!..Гэта цудоўна…Дзякую!