Жаданы чэрвень…
Самы смак ад летняга паветра…
Трава на лузе набірае сокі…
Тут, у квітненні сціплым,
сустракаю я Дэметру –
багіню, што дае жыццё вытокам…
Тут можна проста легчы,
быццам у абдымкі –
усю Зямлю далонямі і целам…
І адчуваць, што я – адно з Радзімаю…
Тут – я, Радзіма, і Зямля,
адно суцэльнае…
Жаданы чэрвень…
Адпачынак мне і ўнукам…
І вечары пад зорным Усясветам…
І я гартаю дні чакання хутка,
каб доўга-доўга
смактаваць
дзянёчак кожны летні…
*+*
23 сакавіка 2014 г.
**( жаданы чэрвень – желанный июнь; квітненне сціплае – скромное многообразие луговых цветков; сустракаю – встречаю; быццам у абдымкі – будто в объятия; далонямі – ладонями; адчуваць – ощущать;
Радзіма – Родина; суцэльнае – единое; пад зорным Усясветам – под звёздной Вселенной; гартаю – перелистываю; чакання – ожидания; хутка – быстро;
кожны – каждый).