Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ў чаканні Мая.

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
** * **
У мілы Кут
прыеду ў Мае…
За стол прысяду,
ля калодзежа.
І мая антонаўка старАя –
ў шчакУ мне ткнецца асцярожна…

Як маці, ўмершая, прывеціць…
І памаўчыць са мною, стомлена…
Бо я – прыехаў,
ў лепшы Кут на Свеце.
Мой Дом сустрэў мяне, здаволены…

СачАць за мною вокны-вочы…
Шпакі гамоняць на шпакоўне…
Сусед, павольна ў двор мой крочыць –
сустрэчай першаю, на сёння…

З гарачай кавай, з цыгарэткамі –
вяртальны Час, з размовай простай.
І вось Душа ужо сагрэта…
СтарОе сэрца б’ецца ўдосталь.

Бо я – вярнуўся,
ў Кут свой лЮбы,
дзе ўсё да дробязей вядома…
Жыццё аднолькава, усЮды…
Душа ж ляціць – да косаўскага Дома…
*+*
9 сакавіка 2015 г. Уначы…



Было б выдатна, калі б не

Было б выдатна, калі б не вялікае "І" напачатку пятага радку. Можа й наўмысна зроблена, але тады трэ было падкрэсліць такі "фінт".
Проста хораша.