Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Мы составили реи тинг 485 мест где отметить день рождения tyumen.warpoint.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чалавек маленькага роста...

Яшчэ не ацэнена

«Чалавек маленькага роста,
чаму не рос, па чыёй віне?»
Чалавек адказвае проста:
«Гэта залежыць не ад мяне».
«Чалавек маленькага розума,
мог ты быць разумнейшым ці не?»
Чалавек гаворыць цвяроза:
«Гэта залежыць не ад мяне».
«Чалавек душы маленькай,
Мог ты лепшым быць ці не?»
Чалавек маўклівы нейкі,
не адказвае ён мне.
Мабыць, цяжкае пытанне.
Чалавек маўчыць нездарма.
Хібам нашым ёсць апраўданне,
подласці апраўдання няма.



вор пісьменніка "Чалавек

вор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць:

«Чалавек маленькага роста,
чаму не рос, па чыёй віне?»
Чалавек адказвае проста:
«Гэта залежыць не ад мяне».

Тое ж самае - і пра розум:

«Чалавек маленькага розума,
мог ты быць разумнейшым ці не?»
Чалавек гаворыць цвяроза:
«Гэта залежыць не ад мяне».

Але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. Анатоль Вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма".

Тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". Аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. Чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.

Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. І калі б я сустрэў Анатоля Вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй!" за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.

норм

норм

оригинальный, очень

оригинальный, очень понравился...заставляет задуматься...)

Трогает до глубины души)

Трогает до глубины души) спасибо автору за его творчество

Выдатны верш!

Выдатны верш!

Очень интересное

Очень интересное стихотворение.

Як быць лепшым, калі

Як быць лепшым, калі хібы?
Хто пытаецца? Душа?
Будзе лепей, калі піскну?
Ясна ж, лепей жа ш яна.

Ёй знаёма хто я, што я.
Мне нічога пра яе.
Невядомае ў мроях,
Прыхаваных для сябе.

Што, пазнанае другімі
Праз душу і праз нутро,
Дазваляе быць людзьмі ім?
ГОДНАСЦЬ!!!
Толькі і ўсяго.

легко учиться

легко учиться

Супер

Супер

Гэта так, верш вельмі добры,

Гэта так, верш вельмі добры, думка вельмі добрая....

Неки ён складаны.некия радки

Неки ён складаны.некия радки не такия як патрэбна.

Радкі, добрыя і вучацца

Радкі, добрыя і вучацца лёгка, трэба толькі сэнс разумець і знайсці рытм.