Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чалавек не ўзнікае так...

Сярэдняя: 4.5 (104 галасоў)

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.



Моцна!

Моцна!

Трэба дужа асэнсаваць.

Трэба дужа асэнсаваць.

выдатна!

выдатна!

Дай Бог нам стаць Чалавекам

Дай Бог нам стаць Чалавекам

Згодна усім сэрцам!

Згодна усім сэрцам!