Святою таямніцаю
жыццё ёсць у прыродзе.
І homo sapіens
з бязмежным захапленнем
глядзіць на рост травы
і звычкі звера ў асяроддзі,
ды сам сябе ён
адкрывае са здзіўленнем.
Заўжды жадае слухаць
і спевы птушак,і шэпат дрэў.
Ва ўсе часы быцця
усведамляць ён хоча
адзінства з імі
і сваяцкасць - дзе б ні сустрэў
прызначанасці лёсу,
у кожную хвіліну дня і ночы.
Сярод істот жывой прыроды адчуць
сваю нябачную прысутнасць.
Адвечны рух,
павеў агню бяссмерця ў іх пачуць –
той самы,
патаемны,
што жывіць
чалавечы
дух…