Чалавек шукае ідэал,
(А яго, такога, не бывае)
Ён імкнецца ў нетры, мора, акіян,
Але нічога не дасягае.
Ён хоча ў будучыні пабываць,
Змяніць мінулае ды ў сучаснасць вярнуцца,
Знайсці крыніцу маладосці,
Каб юнаком зноў апынуцца,
Ён блукае ў трохмернай прасторы,
Шукае альтэрнатыўных шляхоў,
Ён на небе падлічвае зоры,
Таму даўно не бачыць сноў.
Не верыць у казкі, у цуды,
Забыўся, што свет прыгожы,
Што галоўнае - адкрыцё,
А не атрыманыя за яго грошы.