Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вераніка Валошка

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Так болей быць не можа,
Так не павінна быць —
Абражаць беларусаў,
Не даваць ім выбар рабіць,

Глуміцца з мовы роднай,
Садзіць у турмы народ,
Забараняць свабоду слова
Ды кіравацца на Усход.

Ты, дыктар апошні ў Еўропе,
Адкажаш за дзеянні свае,
Адкажаш асабістай свабодай,
Бо не шануеш яе!



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Кожны дзень прачынаюся раніцай,
Устаю ды ў школу іду.
Я сяджу на ўроках і слухаю
Усялякую нуду.

Мне сумна сядзець на месцы,
Бессэнсоўныя сказы пісаць,
Думаць, што будзе, калі ля дошкі
Прыйдзецца мне адказаць

Па тэме, якую ў вочы не бачыла,
Сказаць пра тое, чаго не разумею,
Вучыць тое, што мне не цікава.
Адчуваю, як пакрыху вар'яцею.

Мне трэба ведаць, што Люксенбург сталіца Люксенбурга,
Што "Пежо" вырабляюць у Францыі,
Што Кітай - першы па вытворчасці аўтобусаў,
А я кажу: "ЗША," - і не маю рацыі.

Таксама павінна я ведаць формулу спірта,
І што С6Н12О6 - фомула глюкозы,
Што атам яшчэ падзяляецца,
Што і ў радыяцыі ёсць дозы.

Я павінна паверыць у тое, што продкі мае малпы,
Што барацьба за існаванне Дарвіна тычыцца і мяне,
Што я павінна з сябрамі змагацца за жыццёвую прастору,
Што канец света мяне не міне.

Таксама на ўроку літаратуры рускай
Мне будуць расказваць па "братні рускі" народ,
У якога багатая культура, мова,
Што Беларусь павінна кіравацца на Усход.

Толькі слухаючы родныя словы,
Маё сэрца зноўку пачынае біцца,
Думкі з'яўляюцца, у сказы складаюцца,
Бясконцым струменямі пачынаюць ліцца.

На гісторыі дазнаюся пра моц і веліч подкаў,
Якіх Бог стварыў, як і ўвесь сусвет.
Яны ганарыліся, што размаўляюць на мове "мужыцкай",
Хацелі каб БНР прызнаў увесь свет.

Менавіта ў тыя пяць гадзін на тыдзень,
Калі я веру таму, што сама гавару,
Разумею, што змагацца варта,
Адчуваю, што толькі часткова памру.

Я памру, але душа застанецца,
Яе бессэнсоўнасць не будзе пужаць,
Мая душа застанецца ў вершах,
Якія будзе мой сын ці дачка чытаць.



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Разумею, што трэба змяняцца.
Адчуваю, што трэба змагацца.
Неабходнасць рухацца далей
З кожным днём паўстае ўсё ярчэй.

Я хачу сабой ганарыцца
І з хлуснёй больш не буду мірыцца.
Надакучыла сядзець ды маўчаць.
Маю права я праўду казаць!



Яшчэ не ацэнена

Забыцца пра брудныя думкі,
Далей уцячы ад іх,
Аддацца ў абдымкі ветру,
Што гуляе ў валасах маіх.

Не згадваць пра няўдачы, памылкі,
Ад іх схавацца ў траве,
Якую ветрык лашчыць,
У якой мурашы ўсміхаюцца мне.

Не думаць пра зямное,
Ляцець на свет уверх
Да аблокаў у госці,
На дзевяноста трэці паверх.

І ўніз не азірацца,
Не вяртацца больш туды,
Дзе ўсё дрэннае засталося,
Дзе адчуваецца прысутнасць бяды.