Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чалавек зачым ваюе...

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Чалавек зачым ваюе,
Зачым сьлёзы лье ды кроў,
Зноў і зноў жыцьцё марнуе
Прагнай хіжнасьцю сваёй?

Былы стогодак адгрымеў,
На ім шчадроты Сьмерць зьмясіла…
Век дваццаць першы, быццам леў,
Паўзе з Дамаску, з Украіны,

Кіпцямі шкрабае, гірчыць,
Засядкі-хованкі ўе,
Рыхтуе скок, рыхтуе чын,
Лагоды новае вайне.
-20.02.16.