Калі песня не грэе У мароз і завею, — Дык нашто твая песня! Калі рукі ніколі He зналі мазоляў, — Для чаго твае рукі! Калі сэрца не плача, Як бязногага ўбачыш, — To не сэрца, а камень! Калі вечна на ўзмежку, Без агню і ўсмешкі, — Дык нашто і жыццё!