Нічога не бачу з-за слез,
З-за слез свайго шчасця не ўбачу.
Чаму сярод лета мароз?!
Падкажа мне хто-чаго плачу?
Чаму вінаватая я
Сасонкай стаю пры дарозе,
Душа ў знямозе мая
І кожнай крывінкай у трывозе?
Заўчасна каханне рукой
Махнула"бывай" у развітанні,
Аставіўшы мне непакой
І безліч шматлікіх пытанняў.
Чаму з асалодай такой
У ахвяры мяне запісала
І кпіць,што балюча адной.
Няўжо яму гэтага мала?
Чаму менавіта цяпер
У далонях пустэчу трымаю?
Чаму мне такі недавер?
Чаму я нічога не маю?
Адказа тым больш не знайсці,
Не вернецца,колькі ні клікай.
Сабраць бы мне сілы й пайсці,
У бок іншы падацца паціху.