Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чаму крычыць варона?

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

На самой вярхушцы клёна
Моцна каркае варона...
- Сціхні, чорная нахалка!
Перабіла крыкі галка.
- Ты чаго крычыш, дарэчы,
Напужала сваім крэчам,
Разбудзіла птушанятаў
Кыш! Ляці да свае хаты!
Не паслухала варона,
Адляцела далей з клёна
І давай лямантаваць
- Гультаі! Пара ўставаць!
ПраспіцЁ сваё сняданне,
Узаралі поле зрання
Колькі рознага дабра
Прападае там за зра…
Ёсць казяўкі, чарвячкі,
І зярняткі, і стручкі,
Нават мышка палявая
Пападаецца жывая…
Ёсць усё, на розны густ!
Скок! Сама хутчэй на куст
І за хатай назірае
Калі выйдзе тётка Рая,
Каб павесіць клін на рог,
Робіць у ім яна тварог…
Спадабаўся ён вароне
І таму крычыць на клёне.