Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарадзей

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Чары дзей,
Чарадзей Усяслаў!
Праз туманы
гадоў і вякоў!
Ад навалы чужое
пазбаў,
ад бяспамяцтва
гнюсных акоў.
Не змарнела
на дух та зямля,
дзе Сафіі Сьвятыя
Крыжы,
дзе цячэ Палата і
Дзьвіна
і дзе вораг стаяў
на мяжы.
Глянь,вартуе
Барысаў камень
Беларусі-Радзімы
мурог.
Толькі б мы
не згасілі агмень,
баранілі свой
родны парог.
Перакінься ў ночы
ваўком
і сьцяжынай лясною
бягі!
Хай навокал
маланкі і гром!
Хай навокал
чужыя сьцягі!
Мару,Веру сваю
зьберажы,
ды Надзею ўпарта
трымай.
І табе запяюць
капяжы,
І,нарэшце,здабудзеш
Свой Край!



добра

добра

Не вялікі знаўца я гішторыі

Не вялікі знаўца я гішторыі Беларусі, але па зьместу верша (наколькі яго зразумеў), вось
такія думкі.Першасная сталіца ВКЛ знаходзілася ў Навагрудку, дзе княжыў У. Чарадзей.ВКЛ узнікла дзякуючы вяртаньня на сваю ж зямельку з Прусіі (іх адтуль крыжакі выцесьнілі) славян-лютаў.Яны змяшаліся ў дальнейшым з мясцовымі ятвігамі.Вось гэту еднасьць народаў потым і называць пачалі ЛІЦЬВІНАМІ.Полацк жа, быў асобным, не падуладным ВКЛ, Полацкім княствам,насельнікам якога было іншае славянскае племя - КРЫВІЧЫ.
Вось такія думкі ўзрушыў Ваш верш.
І апошняе пытаньне - ,,каляжы,, гэта што? Які сэнс слова?

капяжы-гэта капель

капяжы-гэта капель па-руску,весення капель.