Як прадаўжаючы раты,
Растуць з балота чараты.
На чаратах і на губах
Трывожнай небяспекі пах.
Пачуўшы: «Ворагі ідуць!» —
Нырнулі хатнікі ў ваду.
I зараз сцішана на дне
Чакаюць, калі жуд міне.
А вецер дзьме па чаратах —
Здаецца, ходзіць па ратах.
Па людзях быццам ходзіць ён,
Хто не паспеў пайсці ў заслон;
Хто не паспеў узяць мячы,
He змог з малымі уцячы,
Якія тут жа, сцяўшы страх,
Чарот мыляюць у губах.
Ляжаць пад зябкаю вадой,
У глей загнаныя бядой.
Гудуць трывожна чараты,
Нібы раскрытыя раты...
Вачніцамі вачэй пустых
Глядзяць у зле на чараты,
З якіх дыміцца яд надзей —
Дыханне стоеных людзей.
I ўжо ў балота лезе раць...
Як лёгка хітрасць ваяваць,
Калі, раскрытая спаўна,
Яна не хітрасць, зло яна.
Ты чарацінку вырвеш з губ —
I ўжо любуйся, душагуб,
Як захлынаецца дзіця,
Табой забранае ў жыцця.
А можаш і наадварот —
Прабіць наскрозь чаротам рот.
Тады, працятая да дна,
Душа не ўстане ні адна...
Ты пераможца, вораг-змей,
Бо ты хітрэй, падлей і злей.
Дзьме цішынёю з балатоў —
Hi чаратоў там, ні ратоў.
I ўсё ж над страшнаю вадой
Цікуе вока за табой.
Яно запомніць назаўжды,
Куды пайшлі твае сляды.
Выдатны паэт!
Выдатны паэт!
да!
да!