Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарнобыльская калыханка

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)

— Мама, мама,
Там, у Зоне,
Засталася лялька Галя...
— Спаць, дачушка,
Трэба сёння...
Ёсць жа лялька ў нас
Другая...

— Мама,
Ёй адной там
Страшна,
Яна просіцца,
Сумуе...
— Спі, дачушка...
Лялька наша
Хату сёння
Там вартуе...

— Ну а заўтра?
Заўтра, мама?
Яна прыйдзе к нам
На святы?
— He, дачушка,
Бо таксама
Застанецца каля хаты...

Маме ў вочы
Горкай солі
Сыпнуў
Успамін аб Зоне...
Без любімай лялькі
Сёння
He заснуць
Маленькай Соні...