Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чароўна мая пані

Сярэдняя: 4.9 (110 галасоў)

Таемна мару я тваіх салодкіх вуснаў датыкнуцца,
Якія руж пялёсткаў дзіўней і ярчэй.
Далонню твару любага і мілага крануцца,
Які шаўкоў персідскіх гладчэй і бялей.

Тваім дзівосным станам я замілаваны,
Зачараваны дыяментамі вачэй,
У глыбіню блакіту іх запалаваны,
Нябесных зор начных яны ярчэй.

Чароўна мая пані, любая кахана,
Ты як анёл, які сышоў з нябёс.
Ты і сама мне небам даравана,
Відаць, як дар, цябе мне Бог прынёс.

Тваю душу, тваю ласкавую пяшчоту,
Твой дзіўны позірк, подых твой,
Я не змяню ні на ніякую красоту.
Як можна? Ты – анёлак мой.

Мае пачуцці да цябе, бы чыстая крыніца,
Якая бьецца з самай глыбіні.
Каханнем да цябе дазволь мне наталіцца,
Маіх сардэчных мар не падмані.

Чароўна мая пані, любая кахана,
Замілаваны я табой адной,
Адна ты толькі для мяне жаданна,
І толькі ты для сэрца супакой.



Верш сапраўды рамантычны.

Верш сапраўды рамантычны. Толькі шкада, што ён не прысвечаны той, што падаравала аўтару траіх чароўных дзетак.

Чароўны верш!

Чароўны верш!

Вельмi рамантычны верш.

Вельмi рамантычны верш.

Верш, пранiзаны пачуццямi.

Верш, пранiзаны пачуццямi.