Час ёсць,
Давай напішам мы найперш
Прыгожы, мілагучны верш,
Каб людзям ён, як птушак пенне,
Прыносіў толькі здавальненне.
А розныя турботы і згрызоты
Хай людзі дзе-небудзь схаваюць ўпотай,
Каб потым і не ўспаміналі,
Што нешта там яны схавалі.
А з верша выйдзе хай такая песня,
Як першых капяжоў спеў напрадвесні.
Я думаю, не пашкадуем мы з табой,
Калі прачнуцца людзі з песняй раніцой.
І нават хай не наша гэта будзе песня!
Нам не да славы (хай яна хоць трэсне).
Хачу сказаць наступныя я словы:
«Былі б усе вясёлы і здаровы!”