Чаму быдло на ўсіх пасадах?
Куды ні зірнеш — там брыдкі твар.
Нейкіх смоўжжаў склізкія атрады.
Хто тжа ў краіне гаспадар?
У палацы. Быццам у сваёй хатцы,
Тыя, каму б у поле ды араць.
Ні шляхетнасці няма, ні знаці.
Хамы зацкавалі ўсю знаць.
Пачалося ўсё яшчэ калісьці.
Як дагэтуль засталося сіл?
Тата быў тады яшчэ ў калысцы.
“Чорны воран” дзеда ўвазіў.
Усё за то, што вытрымаў нязгоды,
Мовы не цураўшыся сваёй.
Ды за тое, што ў былыя годы
Продкі тут валодалі зямлёй.
Але ўжо нашчадак стаў на ногі,
Але шаблі на сцяне вісяць.
Біцца з ворагам да перамогі
Здолею, як хмары наляцяць!..
Ды пакрыху рэліквіі знікалі…
Ад нялёгкай долі не ўцёк4 —
Дзеці каб маі не галадалі,
Быў прадаць гатовы і жыццё.
І вось ужо прададзеныя шаблі,
Вось прадаць чаго няма ўжо.
Узважыўшы ўсё, быццам бы на шалях,
Прадалі і дзедава ружжо.
І жывеш, сціскаючы астаткі сілаў —
Кожны ж з продкаў быў змагар!
Калі так пакутуюць нашчадкі
Хто жа ў краіне гаспадар?
Рана ў душы не загаіцца,
Але ведаю: калі бяда,
Дзесьці ў Палессі ёсць крыніца,
А ў ёй — чароўная вада.
Я вады папію з той крыніцы.
Лепей за яе няма нідзе.
Толькі чым я буду бараніцца,
Калі “чорны воран” нападзе?
"Скрыжалі спадчыны"