Клопат кожны неяк мае.
Хтосьці мае праз сям'ю,
хтосьці ў справах набывае,
на рабоце, на краю.
Без клапот калі – шукаюць
гэны клопат дзе бліжэй.
Набываюць дзе бываюць,
дзе былі, і будуць мець.
А калі ж усё ў парадку
без цябе, шчэ больш без нас, -
адзначаецца няшчасьце,
- чорны дзень, ці чорны час.
Колер чорны вечна лішні.
Як каты і попел, дым...
Безклапотна папялішча. -
Папярэджанне благім.