Чуй і адчуй —
Чай і адчай,
Роспач, ты побач.
Ты побач, раздрай.
Побач, пабач —
Пробашч, прабач —
У небе ўсе зоркі
Нібы крумкач.
Скляпенне ці склеп?
Для шклення ты слеп.
Прыгледзішся —
Ў труне пабачыш стэп.
Стэп бай стэп,
Склеп бай склеп,
Парабала — лепшае развіццё.
Чуй і адчуй —
Чай і адчай,
Мае раны — маё багаццё.
Дзякуй
Дзякуй