Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужына мне плечы муліць...

Сярэдняя: 2.8 (9 галасоў)

Чужына мне плечы муліць,
У цуглях, зь лейцамі вядзе,
Як матуля не прытуліць,
Па-бацькоўскі не ўздыме,

На Чужыне нагам колка,
Каляінамі хада,
Запляла гады вяроўкай,
Маладосьці не аддасьць!

Плывуць хмары ды аблокі,
Золка, ранка не відаць,
Дзе калісьці я галёкаў,
Дбаў, рупіў каля жыцьця…

Чужына мне карак коліць,
Цуглей, лейцамі трымціць,
Зорка шэпча з-за аблокаў:
,,Ськінь іх ковы ды бяжы…

Сьвет не блізкі, не далёкі
Зачакаўся ля мяжы,
Дзе не зоркі, не сузор’і,
Дзе курганы ды крыжы,, …

Адцураючы замовы,
Рукі цупкія цягну,
Да каханьня, да любові,
Што жыцьця ніткі прадуць,

Дзе бясконцае - бясконца,
Дзе за холадам цяпло,
Дзе за хмарай гляне сонце,
Гляне шчасьце за бядой.
-04.11.17.



Прыгожа!!! Як раз на чужыне

Прыгожа!!! Як раз на чужыне сама, таму вельмі кранае верш...