Калі ты скончыш верыць у хлусьню,
Адчуўшы абыякавасць дыхання,
Тады ён спыніць даўнюю гульню
З банальнай назвай "чыстае каханне".
І хай яго апошняе "adіeu",
Як праязны білет у безвыходнасць,
Трымай упарта лінію сваю-
З дзяцінства не разгубленую годнасць.
Хавай пад капялюшам боль і сум,
Адчай і крыўду затулі ў кішэні-
Аднойчы знойдзе воўк сваю лісу
І трапіць у становішча мішэні.
27.10.2012