Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да чытачоў – і беларускаМоўных, і русскоЯзычных.

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Да чытачоў – і беларускаМоўных, і русскоЯзычных.
***
Нашы Лёсы імчаць нас,
як коні.
Безуспынна – у нейкія дАлі…
Ці, то – гэта за намі Пагоня…
Ці, кагосьці – мы даганяем…

Лёс згубіў мяне,
тут,
выпадкова.
Не заўважыў,
і цягнецца дАлей…
Я, напэўна, падкова…
Каб знайшлі,
і “на шчасце” паднялі…

Я ляжу – пасярэдзе Дарогі…
І ніхто мяне не знаходзіць,
не падымае…
У жыцці так бывае,
і з многімі…
Можа, мода –
“падкова на шчасце”, праходзіць…
Можа, справа ня ў Модзе…
Можа,
шчасце нас проста мінАе…

Нашы коні –
губляюць падковы…
Лёсы з Марамі –
разыходзяцца…
А няма анічога тут новага !
Ўсё – прадвечна, пад Сонцам…

Лёс згубіў мяне?
Выпадкова ?
Не заўважыў, як і згубіў ?
Я – тут ёсць !
А памру калі – БЫЎ !
Я - пісаў, і пішу сваё Слова !
*+*
28 лютага 2014 г.
**( імчаць – несут,мчат; безуспынна – безостановочно;
у нейкія – в какие-то; Лёс(муж.р. в бел.яз.) – Судьба(жен.р.в рус.яз.); згубіў – потерял; напэўна – наверное).