Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да моладзі магутнай і непераможнай

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
??Мы моладзь вольнай Беларусі, А не тлустыя халуі. Змагацца мы за шчасце мусім І не чакаць, каб падалі. Мы маладое пакаленне, Мы не саўковая хеўра. Не варта жыць нам на каленях, Пара падняцца нам, пара! Не хочам мы, як нашы дзеды, Жыць сем дзесяткаў у турме. Так, пахаваўшыся пад пледы, Не знойдзеш выйсце ў тым лайне. Нас абражаюць з сіняй скрыні, Спускаюць гопнікаў на нас. Відаць, забылі, нашай плыні, Рана ці позна прыйдзе час. З хуткасцю святла касмічнай Заветны час ідзе, ідзе! Для Беларусі, для выбітнай Не стане ворагаў нідзе! Мы сабе вернем нашу мову, Мы будзем цяжка працаваць, Каб на трывалую аснову Падняць краіну і трымаць! Магутны Божа дапаможа! Пагоня побач, будзем жыць! Пад БЧБ я веру, зможам Жыццё шчаслівае стварыць! Nike Zoom Flight Bonafide


Цудоўна-патрыятычныя вершы Вы

Цудоўна-патрыятычныя вершы Вы пішаце! ДЗякуй вялікі, шаноўны Вадзім

Выдатны верш. Вадзім -

Выдатны верш. Вадзім - excellent =)

Дзякуй вялікі.

Дзякуй вялікі.