Мроіцца...Быццам бы рэшткі сноў... На вушаку струхнелым Маці у свята Трох каралёў Крыжыкі крэсліць мелам.
А за акенцам -- белы прасцяг, Неўтаймавана крохкі, Ды снегіры,як крыві Хрыста Вечна жывыя кроплі...