Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да родных берагоў свае Радзімы

Сярэдняя: 4.6 (24 галасоў)

(вёсцы Залацеева, што на Зэльвеншчыне)

Да родных берагоў свае Радзімы
Плыву я праз усё свае гады -
Да ліпы ля калодзежу, каліны,
Што пасадзіў мой бацька малады.

Да барвінкоў пад вокнамі, да мяты,
Да дзіваты з півоняў, касачоў,
Да жоўтай, у абдымках кветак, хаты,
Што моцна так хвалюе маю кроў.

Да плоту, што ў святло пафарбаваны -
Вясновым дзьмухаўцом жаўціць здалёк.
Да той зямлі, якой навек аддана,
Якую з нараджэння даў мне Бог.

Плыву і буду плыць да той хвіліны,
Пакуль нясе няўрымслівая плынь,
Затым вясло аддам дачцэ и сыну,
Каб з птушкамі ляцець у далячынь.
Мінск, 28. 09.2018 г.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118092804786