Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да цябе

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Я не магу, як труцень, жыць,
Я не ў сілах больш трымацца.
Ты – свет, але гатовы выць
Ад цяжару – і не стрымацца!

Ты не турбуй мяне нічым,
Ты не пытай – не дам адказу.
Цяпер застаўся ні пры чым,
Бо вельмі шмат аддаў адразу.

Цябе я бачыў у мроях-снах,
Цябе кахаў, цябе кахаю...
У тваіх вачах быў нейкі жах?
Я не жахлівец – сэрца маю.

Скажы, цябе недакахаў?
Скажы, цябе пакрыўдзіў чымсьці?
Твой пах, як кісларод, удыхаў,
Але знайшла сваё ты выйсце.

Чакай, а можа ўсё – мана,
І ты мяне кахаеш употай?..
А словы раняць – і труна
Табою збіта мне з ахвотай!

Смуглявая, даруй мне сны,
Каханая, даруй мне мары!
Няма больш той святой вясны,
І ружы белыя ў пажары!

Жадаў, каб мы да скону дзён
З табою жылі душа ў душу.
Папаўся да цябе ў палон,
Цяпер пакутаваць я мушу.

Мне не забыць тваіх вачэй,
Салодкіх палымяных вуснаў...
О, колькі я не спаў начэй
З-за гэтых д’ябальскіх спакусаў!

Красуня, стой, не пратыкай
Маё пакутлівае сэрца,
Ты лепш яго агню аддай,
Каб хтосьці ў свеце змог сагрэцца.

Чаму, Айцец, дазволіў ты
Нахабна д’яблу ўмяшацца?
Пакуты, каянні, крыжы
Табе павінны падабацца!

Ты – лялькавод, тыран Пракруст,
Бо ты адсёк мне маю душу!
Навошта мне пакінуў глузд –
І з ім сябе жыць не прымушу!

Ты марай для мяне была,
Няўжо і застанешся марай?..
Рака жыцця зноў паплыла
За далягляд гругання зграяй...

Я знішчаны, амаль што знік –
Дзе проціяддзе ад кахання?
Ужо на дні пайшоў мой лік –
У табе адной выратаванне!

Ты мне дала магчымасць жыць,
Але цяпер зноў адбіраеш.
Я буду, як сабака, выць,
Бо стаць сабакам вымушаеш.

Бо вымушаеш у нябыт
Зысці, забыць святыя мары!
А як жа мірны дабрабыт
Прыгожай улюблёнай пары?

Сусветны крык маёй душы
Зрывае зоркі з небасхілу!..
Прашу, даруй – і напішы
Мне сны, якія стануць быллю!

Малю, даруй – хай промні дзён
Бягуць для нас, як хвалі ў моры:
То ўвядуць нас у праклён,
То ўзнясуць на вежы-горы.

Хай стане ўвесь сусвет для нас
Той мілай, светлай, роднай хатай,
У якой плыве жыццёвы час,
Як музыка ў мгле ўпартай.

Хай моры нашых дзіўных мар
Зліюцца ў акіян кахання!
Паглядзім разам лёсу ў твар –
Ён прыме наша пакаянне!

Ён прывядзе нас у новы свет –
Зліюцца ў цэльнасць нашы душы!
Святы зарок, святы завет –
Нам шэпча гэта вецер у вушы.

Каханая, не аддавай
Сумненням любячае сэрца.
Не вынішчай жыццёвы рай,
Каб потым у пекле не сагрэцца!