Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Канстанцін Крышталь

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Веру - вернецца - пераменіцца!..
Мякка сцеліцца з'едлівы дым...
Не хачу паміраць маладым!
Поўня свеціцца...
Сэрца ўсцешыцца -
Толькі дай небараку надзею -
Толькі слова адно, толькі позірк жывы, не завейны, -
І душа зноў уздыхне, зашавеліцца!..
Штосьці згубіцца, штосьці здзейсніцца...
Свет, як млын, усе мы - зерне ў ім,
Мо, каханне нам крыламі будзе - зляцім?
А калі і яно перамеліцца?..



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Я не магу, як труцень, жыць,
Я не ў сілах больш трымацца.
Ты – свет, але гатовы выць
Ад цяжару – і не стрымацца!

Ты не турбуй мяне нічым,
Ты не пытай – не дам адказу.
Цяпер застаўся ні пры чым,
Бо вельмі шмат аддаў адразу.

Цябе я бачыў у мроях-снах,
Цябе кахаў, цябе кахаю...
У тваіх вачах быў нейкі жах?
Я не жахлівец – сэрца маю.

Скажы, цябе недакахаў?
Скажы, цябе пакрыўдзіў чымсьці?
Твой пах, як кісларод, удыхаў,
Але знайшла сваё ты выйсце.

Чакай, а можа ўсё – мана,
І ты мяне кахаеш употай?..
А словы раняць – і труна
Табою збіта мне з ахвотай!

Смуглявая, даруй мне сны,
Каханая, даруй мне мары!
Няма больш той святой вясны,
І ружы белыя ў пажары!

Жадаў, каб мы да скону дзён
З табою жылі душа ў душу.
Папаўся да цябе ў палон,
Цяпер пакутаваць я мушу.

Мне не забыць тваіх вачэй,
Салодкіх палымяных вуснаў...
О, колькі я не спаў начэй
З-за гэтых д’ябальскіх спакусаў!

Красуня, стой, не пратыкай
Маё пакутлівае сэрца,
Ты лепш яго агню аддай,
Каб хтосьці ў свеце змог сагрэцца.

Чаму, Айцец, дазволіў ты
Нахабна д’яблу ўмяшацца?
Пакуты, каянні, крыжы
Табе павінны падабацца!

Ты – лялькавод, тыран Пракруст,
Бо ты адсёк мне маю душу!
Навошта мне пакінуў глузд –
І з ім сябе жыць не прымушу!

Ты марай для мяне была,
Няўжо і застанешся марай?..
Рака жыцця зноў паплыла
За далягляд гругання зграяй...

Я знішчаны, амаль што знік –
Дзе проціяддзе ад кахання?
Ужо на дні пайшоў мой лік –
У табе адной выратаванне!

Ты мне дала магчымасць жыць,
Але цяпер зноў адбіраеш.
Я буду, як сабака, выць,
Бо стаць сабакам вымушаеш.

Бо вымушаеш у нябыт
Зысці, забыць святыя мары!
А як жа мірны дабрабыт
Прыгожай улюблёнай пары?

Сусветны крык маёй душы
Зрывае зоркі з небасхілу!..
Прашу, даруй – і напішы
Мне сны, якія стануць быллю!

Малю, даруй – хай промні дзён
Бягуць для нас, як хвалі ў моры:
То ўвядуць нас у праклён,
То ўзнясуць на вежы-горы.

Хай стане ўвесь сусвет для нас
Той мілай, светлай, роднай хатай,
У якой плыве жыццёвы час,
Як музыка ў мгле ўпартай.

Хай моры нашых дзіўных мар
Зліюцца ў акіян кахання!
Паглядзім разам лёсу ў твар –
Ён прыме наша пакаянне!

Ён прывядзе нас у новы свет –
Зліюцца ў цэльнасць нашы душы!
Святы зарок, святы завет –
Нам шэпча гэта вецер у вушы.

Каханая, не аддавай
Сумненням любячае сэрца.
Не вынішчай жыццёвы рай,
Каб потым у пекле не сагрэцца!



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Душу маю не перайначыць,
Не закаваць у путы!
І калі лёс ёй усё ж прызначыць –
Перанясе пакуты!

Яна не згіне ў цемры быту,
Не стане на калені!
І не схаваецца ў жыта,
Калі паўстануць цені!

Душу маю чырвонай стужкай
На белых ружах
Я падарую той смуглявай,
Што закахаўся дужа.

Няўжо яна мне не даруе
Адной памылкі,
Ніколі больш не пацалуе,
Не кіне погляд пылкі?

Не веру я, што льдом скавана
Каханай сэрца,
Бо нездарма ж наканавана
Было мне з ёй сустрэцца!



Яшчэ не ацэнена

Чырванець
не ад сораму
словамі ўсяго не перадаць

стомлены
у пашчу горада
валюся
без гуку

там
на дне неабсяжнага страўніка
засынаю

а горад усё снедае
людзьмі

пад невычэрпным дажджом
застыў у марах свет

бясконцая прага жыцця
за імгненне да вечнасці