Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

да Вольгі

Сярэдняя: 2.5 (8 галасоў)

Санэт Да Вольгі
Усяго два дні, што без цябе, а я ўжо сумую,
Нібыта месяц прамінуў і я ўжо шкадую,
Што гэта лета без цябе праходзіць у адзіноце,
І поўня срэбная глядзіць з нябёсаў у самоце.
І гэтай ноччу без цябе, пара б заснуць, але ж не спіцца,
Я піць хачу і не магу напіцца,
Як без паветра без цябе баюся задыхнуцца,
Хутчэй б заснуць, каб побач апынуцца,
Хаця б у сне, і патануць у вачах тваіх зялёных,
І водар валасоў тваіх чароўных,
На грудзі поўныя ўздыхаць…як я цябе кахаю…
Не ведае ніхто, як я цябе чакаю,
Каб голас твой пачуць за кожным разам,
І так усе жыццё з табою разам…



Добры верш! Натхнення!

Добры верш! Натхнення!