або дваццаць два радкі
Мая ціхенечка ўзнялася,
і пацягнулася з вачэй.
Чаго ж не сьпіцца небараке?
Па калідоры – тэп, тэп, тэй.
Адныя дзьверы адчыніла,
другія дзьверы, дзьверкі, шлёп...
Яна не ела, не; не сніла.
Ніхто ж не бачыў. Што было б!?
Чаго б не есьці ў той жа вечар?
Як? Васемнаццаць жа ш гадзін(!),
ужо ш прайшлі... Дыета ў мэтах.
А вось на золку – трэба ж сіл!
Хіба ж у цемені забачыць
які там час, калі ўставаць?
Яна ўзнімаецца дачасна....,
калі ў пузіку бурчаць.
А ў два, ці пяць, нашто пытаць?
Бо галава ж баліць, хоць плач.
Дыета ж мне! Каб лепей спаць,
І ні аб чым не гараваць.
ну, Уладзімір, падгледзелі
ну, Уладзімір, падгледзелі точна!))) Эх, адзін раз жывём, тым больш, што есці хочацца, як на зло, пасля 18-ці гадзін!))
На самой справе, Ірына, гэта
На самой справе, Ірына, гэта больш прыдумка, чым праўда, менавіта па такіх выпадках.
Наумысна спецыялізаваў агульныя паводзіны. Чыста мужчынскі прыём. У жаночых усё наадварот.) -
Абагульненні прыватных выпадкаў.
Дзякуй, што зазірнулі.