Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дачакаюсь і збягу.

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Уцяку пад лета
ад людскога гаму…
Ёсць у лесе возерка,
ў нізіне…
Гэта – мой куточак,
лепшы самы,
у абраме еляў,
як люстэрка сіняе…

У пачатку чэрвеня
я збягу ў зацішша…
Птушкі там – спяваюць,
не гамоняць…
Там – люстэрка-возера,
і ў ім сонца блішча,
а ў пакойнай глыбі –
усе смуткі тонуць…

У гушчары леса
сябра стары – Лешы…
Будзе сон мой
ноччу вартаваць…
Гэты мой Куточак,
самы ў Сьвеце лепшы –
я не дам нікому
адабраць…
*+*
10 сакавіка 2014 г.
**(уцяку – убегу; куточак – уголок; лепшы – лучший; люстэрка – зеркало; пачатак – начало; чэрвень – июнь; птушкі – птицы; спяваюць – поют;
ў зацішша – в затишье; блішча – блестит; глыбь – глубина;
смуткі – печали-горести; сябра – друг; вартаваць – охранять;
ў Сьвеце – в Мире).