Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дачка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Яна, усмехаецца табе:
У жыццё прыйшла так нечакана
І сэрца боль тваё кране,
Яна сказала без падману.
Яна – дачка твая, а ты?
Ня можаш ёй сказаць два слова.
Прайшлі юнацкія гады,
Забыў каханне, сэрцаў змову.
І вось яна перад табой:
Не дзвухгодовая дзяўчына.
Жыццю ня можаш крыкнуць:”Стой!”
Яна – дарослая, жанчына.
Яна ўсміхаецца табе.
І кажа:”Тата!”- нечакана.
Ты прытуліся да яе.
“Усё так, дачушка, без падману.”