Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дадому

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Усё ж такі вецер мяне супакоіў:
Падзьмуў — і душу маю разам спатоліў.
Я мог бы сказаць табе, вецер, так многа
Пра зменлівы шлях свой, крывую дарогу.
Пра тое, што сёння мне так не шанцуе!
Што несправядлівасць мне вочы цалуе! —
Усё запрашае хутчэй падзівіцца
На той краявід, ад якога не спіцца.
Бо я тут ніхто, і абставіны лёсу,
Як будзе патрэбна, наточаць і лёзы,
Як надта захочуць, пакінуць і шнары,
Якім бы я зараз не здаўся б удалым.
Таму не чакай, ветрык, ты дыялогу!
Я — злосны мядзведзь, што ідзе у бярлогу.
Ты дзьмі, не спыняйся: я маю патрэбу
Ісці і хістацца з парывамі ветру.