Дагарае восень
Полымем рабіны
І яскравых кросен
Шоўка-павуціны.
І схіляе вецер
Да плакучай івы
Залатую квецень
Сумна і маўкліва.
А ў нябёсах сініх
Аж пад сонцам самым
Гоніць ён імкліва
Хмары-караваны.
І буслоў дзівосных
Не відаць ў балоце...
Дагарае восень
Ў суме і журбоце.
Зараз на алiмпiядзе.Напiсала
Зараз на алiмпiядзе.Напiсала водгук на гэты верш.
Мне верш вельмi падабаецца.Такi мiлагучны,чароуны,як казка...
Вельмi прыгожы верш! Толькi
Вельмi прыгожы верш! Толькi не разумею, чему такiм вершам ставяць 3 балы((