Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дакуль?

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Дзевяноста другі —
Беларусь у пажарах.
Дзевяноста трэці —
Палессе захлынулася вадой.
Божа мой, няўжо ты ўзяў ахвярай
За грэх людскі
Народ няшчасны мой?
Шчэ не ўдалося ўзняцца пад цяжарам
Дзесятка бомбаў атамных яму —
А зноў свінцоваю чырвонай хмарай
Ад Бога мы завешаны. Чаму?
Чаму агнём, вадой і чорным дымам
Разліта смерць па Бацькаўшчыне ўсёй?
Глядзіць дакор дзіцячымі вачыма.
Сляза застыла крыўдай незямной.
Няма ў іх казкі лесу, песні саду —
Забрана мара ядзерным сілом.
Ірвецца сэрца перад іх паглядам —
Як перад укрыжованым Хрыстом.
Каму ж маліцца? Хто дасць рады
На сатанінскім гульбішчы? Калі
Новыя — чарнобыльскія — таты
З касцей дзяцей катэджы узвялі.
З трагедыі народа — болю веку
Зноў спекуляцыя чарговае маны.
Дакуль, народзе, будзеш верны здзеку
Камуністычнай хцівай сатаны?

Дакуль цярпеннем, рабскаю ахвярай
Ты будзеш у нявольніцтве маўчаць?
Пакорнасцю сляпой быць дзецям карай
I сваёй смерці рукі цалаваць?