Далёкае, забытае жаданне Аднойчы нечакана усплыве. А мы сабе шукаем апраўданні, Каб не хадзіць па скошанай траве. Спрачаемся. Адкладваем на потым, Так дзень за днём, І так за часам-час. Няма калі за пільнаю работай... А ці пазнае заўтра вёска нас?