Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1979

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Вас жыццё не спісала ў запас,
Той мінулай вайны ветэраны,
Ды няумольны прыспешвае час,
І не гоіць салдацкія раны.
Гэта ява, не прывіды сну,
Што яшчэ ад вайны паміраюць...
Болем сэрца пішу пра вайну,
Мне яна растрывожыла памяць.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вас жыццё не спісала ў запас,
Той мінулай вайны ветэраны,
Ды няўмольны прыспешвае час,
І не гоіць салдацкія раны.

Гэта ява,
не прывіды сну,
Што яшчэ ад вайны паміраюць...
Болем сэца пішу пра вайну,
Мне яна растрывожыла памяць.



Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Далёкае, забытае жаданне
Аднойчы нечакана усплыве.
А мы сабе шукаем апраўданні,
Каб не хадзіць па скошанай траве.
Спрачаемся.
Адкладваем на потым,
Так дзень за днём,
І так за часам-час.
Няма калі за пільнаю работай...
А ці пазнае заўтра вёска нас?



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Ён успамінамі баліць,
Ды кожны раз
такі чаканы.
У сэрцы кожны крок грыміць --
Ідуць па плошчы ветэраны.

Яны усе з вайны -- радня,
Адны салдат зраднілі раны...
Зноў бацькі светлае імя
Слязою
скоціцца
у мамы.