Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Далёкі краявід

Сярэдняя: 2.8 (13 галасоў)

Мары закалыхвалі чаргой -
Мілыя, уяўныя мясціны...
Сінявата-бэзавай смугой
Спавівае памяць успаміны.
Асляплялі водблескі вады
Раўчука ў полі каля гаю...
Як, калі я трапіла туды,
Пэўна, ужо ніколі не ўзгадаю.
Адшукаць бы пожню, дзе раса
На світанні песціцца і стыне...
Там пад гонкім небам напісаць
Лепшы верш - галінкай на сцяжыне.
Мне б яго пазнаць, убачыць зноў -
Краявід загадкава-імглісты,
Ды між поля, сцежак і бароў
Напісаць: сустрэлася з дзяцінствам...



Проста цудоўна! Дзякуй

Проста цудоўна! Дзякуй вялікае Вольга!