Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Далонню па стале

Яшчэ не ацэнена

Не злосна кажучы, - даволі...
Праслухаць можна усяго.
Але паслухаць,
страціць волю,
магчыма побач з тым,
хто ё.
Існуе шмат каго у свеце.
Ёсць парэальней пэўна,
ёсць.
Мне іх навобмацак не зведаць.
Ёсць веды прывідаў,
мой госць.
Як пойдзеш з дому,
з гэтай хаты,
дык буду прывідам табе.
Я, гаспадар,
на сёння,
мацай.
Пакуль даю,
- не гні мяне.
Пагнеш - пагоніш без разбору,
дык будзе возам гэты дом.
Кібіткай будзе,
Буддай,
млосным;
падманам з косткаю,
нагой.