Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарэмна прывідным цяплом...

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

Дарэмна прывідным цяплом
Я абагрэць сябе імкнуся,
Дарма — не кружыць белы бусел
Над ілюзорнасці жытлом,

Сабе адцэжваю спакой,
Але з халоднай раўнавагі
He ўсходзіць рунь жыццёвай прагі.
I зноў вярнуся ў ветрабой.

He ашчаджаючы душу,
У цемрадзі сатку світанкі
I для шчаслівае буслянкі
Зычлівасць колам палажу.

Няхай пасля не будзе сіл
Здабыткам шчодрым наталіцца,
Затое не ў снах прысніцца
Крылаты, чысты небасхіл.



Жыцце пражыць —не поле

Жыцце пражыць —не поле перайсцi,жыцце пражыць—свае засеяць поле... ,гэтыя радкi памятаю са школы,дзякуй Вам.

Верш неблагi, але куды

Верш неблагi, але куды трапляе нацiск у слове "прывідным"?

Глыбiня...

Глыбiня...