Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

новая литература - книга Акварель, звоните.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алена Руцкая

jpg.

Нарадзілася 11 студзеня 1950 года у вёсцы Дзякаўцы Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1961 г. з бацькамі пераехала ў Слонім. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). У 1971-1977 гг. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Сценявіцкай васьмігадовай школе Слонімскага раёна, у Судзілаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна, у Сянькоўшчынскай сярэдняй школе Слонімскага раёна. С 1977 г. працуе ў сярэдняй школе № 2 у Слоніме. Выдатнiк асветы (1982 г.), Заслужаная настаўнiца Беларусi (1987 г.), член Саюза пiсьменнiкаў РБ (1985 г.).

З першым вершам выступіла ў 1966 г. (газета «Голас Радзімы»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Надзея» (1983), «Роздум» (1988).

Перакладае з украінскай мовы.



Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Дарэмна прывідным цяплом
Я абагрэць сябе імкнуся,
Дарма — не кружыць белы бусел
Над ілюзорнасці жытлом,

Сабе адцэжваю спакой,
Але з халоднай раўнавагі
He ўсходзіць рунь жыццёвай прагі.
I зноў вярнуся ў ветрабой.

He ашчаджаючы душу,
У цемрадзі сатку світанкі
I для шчаслівае буслянкі
Зычлівасць колам палажу.

Няхай пасля не будзе сіл
Здабыткам шчодрым наталіцца,
Затое не ў снах прысніцца
Крылаты, чысты небасхіл.