Знайсці б той Час,
які Няшчасце абмінула…
Перадыхнуць Там,
і – развеяцца…
Ды, дзе Ён, людзі ?
Можа чулі ?
Ці ёсць на Сьвеце, без Няшчасця месца ?
Спакой – бывае на Душы…
І – Неспакой…
Няшчасце ходзіць –
да мяне, і да суседа.
Яго не выправіш,
як Справу – талакой.
І як Няшчасце абмінуць –
няведама…
Жыццё – як Шчасце нам падаравАна.
Няшчасце існуЕ навошта, Божа ?!
Мы ж – абыходзім так Яго старАнна…
Яно ж нас абыйсці –
ня можа…
*+*
17 красавіка 2014 г.
**( знайсці – найти; Час – Время; абмінула – обошло; можа чулі – может слышали,знаете; на Сьвеце – на Свете, в Мире; талака – общество друзей; няведама – неизвестно; падаравАна – подарено; існуЕ навошта – существует зачем; абыходзім – обходим; старАнна – старательно; абыйсці – обойти;
ня можа – не может).